Хойнікі . Пакроўская царква
2006.07 Фота: Арабей В.
Апісанне:

Царква і жаночы манастыр у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы

   На вул Сялянскай. Храм узведзены ў 1988 — 89 гг., манастыр заснаваны ў 1992 г.

   Царква вырашана складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй — працяглы аб'ём малітоўнай залы пераходзіць у акруглую апсіду, з франтальнага боку фланкіраваны 2 шмат'яруснымі 4-граннымі шатровымі вежамі. Асноўны аб'ём перакрыжаваны трансептам, у сяродкрыжжы ўзведзены магутны чацвярык, над якім 8-гранны драўляны барабан пад сферычным купальным пакрыццём. Над цэнтральным франтонам, шатрамі вежаў, 2-схільнымі дашкамі трансепта, купалам барабана, вальмавым дахам апсіды — макаўкамі, што фарміруюць стракаты сілуэт будынка. Пластыку фасадам надаюць буйныя лішвы арачных аконных праёмаў. Малітоўная зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем з мастацкай размалёўкай, апсіда вылучана драўляным іканастасам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4