Хоцімск . Пакроўская царква
2006.08
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы

   На вул. Першамайскай, на могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва.

   Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, да якога далучаны квадратныя ў плане прытвор і апсіда. Дах над асноўным зрубам завершаны 8-гранным светлавым барабанам, прытвор — 1-яруснай чацверыковай шатровай званіцай з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аздоблены ліштвамі з сандрыкамі. У дэкоры выкарыстана разьба па дрэве. Малітоўная зала 2-светлавая, перакрыта плоскай столлю, прасценкам вылучаны бабінец.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4