Бакшты. Панцеляймонаўская царква
2007.08
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1995 г.з цэглы.

Храм вырашаны ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю па канону 4-часткавай падоўжна-восевой кампазіцыі. Над напярочным прамавугольным прытворам узвышаецца 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Праз кароткую трапезную яна далучаецца да квадратнага ў плане аб'ёму малітоўнай залы, шатровы бляшаны дах якога завершаны на вяршыне 2-ярусным 8-гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам, а па вуглах — чатырмя аналагічнымі меншымі «апостальскімі» галоўкамі. Тыльны блок храма завершаны 3-граннымі апсідай і бакавымі рызніцамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі вокнамі ў чырвонацагляных ліштвах і круглымі люкарнамі.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.