Гродна. Панцеляймонаўская царква
2015.09 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Сысканне загінуўшых», г. Гродна

малы храм ў імя святога велікамучаніка Панцеляімана

 11 ліпеня 2006 года была зарэгістраваная суполка Прыхода храма іконы Божай Маці «Сысканне загінуўшых», выдзелены зямельны ўчастак пад будаўніцтва храма на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. На месцы будаўніцтва усталяваны памятны знак. Пачалося праектаванне прыходскага храмавага комплексу.

У 2012 г. пачаўся працэс будаўніцтва. У кастрычніку 2012 г. была абгароджана будаўнічая пляцоўка. 17 лютага 2013 г. усталяваны вялікі паклонны крыж. У студзені-лютым 2013г. было арганізавана бурэнне свідравін на месцы ўзвядзення вялікага і малога храмаў, праведзены геалагічныя даследаванні грунту.

8 лютага 2015 г. архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асвяціў малы храм ў імя святога велікамучаніка Панцеляімана, размешчаны на тэрыторыі прыхода.