Альшаны. Параскева-Пятніцкая царква
2009.05
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1997 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1866 г., пры якім у 1884 г. была адкрыта царкоўнапрыходская школа'.

Вырашана ў стылізаваных формах царкоўнага дойлідства 2-й пал. 19 ст.  Развітую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку), трапезная, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. Сілуэт храма фарміруюць пяцікупалле центральнага кубападобнага аб'ёму і 2-ярусны цыбулепадобны купал званіцы.

Асноўная архітэктурная тэма — арачны  аконны праём  разнастайнай трактоўкі: вялізны на бакавых фасадах, фланкіраваны вокнамі сярэдняй вялікасці і невялікімі на дугім ярусе. Выкарыстаны паўкруглыя вокны-люкарны. Уваход аформлены высокім 2-слуповым ганкам з 2-схільным пакрыццём. Драўляныя разныя царскія вароты 1767 г.

 

' Минские епархиальные ведомости. 1886. № 7-8. С.172.

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.