Жыткавічы. Параскева-Пятніцкая царква
2005.11 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы.

   Кананічны 4-часткавы храм: Прытвор з 8-граннай шатровай драўлянай званіцай, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда з бакавымі нізкімі рызніцамі. У сілуэце пануюць цыбулепадобныя галоўкі над шатрамі 8-гранных барабанаў званіцы і малітоўнай залы. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Франтальны фасад фланкіраваны цыліндрычнымі шатровымі прытворнымі прыбудовамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.