Збірагі. Параскева-Пятніцкая царква
2008.05
Гістарычны агляд:
Помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1610 годзе у в. Збірагі (Брэсцкі раён), перабудавана ў 18 стагоддзі. Складаецца з выцягнутага прамавугольнага ў плане асноўнага зруба і квадратнага ў плане алтарнага з невысокімі прыбудовамі рызніц па баках. У заходняй частцы царквы – бабінец з хорамі над ім, пры ўваходзе – тамбур. Асноўны зруб накрыты 3-схільным дахам з вальмай над галоўным фасадам і гранёнай галоўкай каля алтарнай часткі. Алтарны зруб мае таксама 3-схільны дах з вальмай з усходу. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Вокны прамавугольныя. На восі галоўнага увахода царквы квадратная ў плане 1-ярусная каркасная званіца, на ¾ вышыні вертыкальна ашалявана дошкамі, верхняя частка – скразная галерэйка з лучковым завяршэннем праёмаў; накрыта 4-схільным гонтавым дахам. Царква дзейнічае з 1920 года. Помнік рэспубліканскага значэння. "Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік", Мінск 1993, стар. 222-223 (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)