Лепель. Параскева-Пятніцкая царква
2010.08 Фота: Друпаў А.
Гістарычны агляд:

На вул. Валадарскага. Пабудавана ў 1841 — 44 гг. з дрэва на месцы царквы, узведзенай падканцлерам Вялікага князя Літоўскага Львом Сапегам у 1586 г. пры заснаванні мястэчка Новы Лепель '. Перабудавана ў пачатку 20 ст.

   Помнік народнага дойлідства. Храм атрымаў арыгінальную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю — уздоўж падоўжанай планіровачнай восі размешчаны: нізкі прамавугольны прытвор пад 2-схільным дахам, больш высокі бабінец, над якім надбудавана 1-ярксная чацверыковая званіца з макаўкай, прамавугольная малітоўная зала пад 2-схільным дахам, прамавугольная апсіда, над якой надбудаваны 8-гранны шатровы барабан з цыбулепадобным купалам. Сцены фігурна ашаляваны, прарэзаны квадратнымі, прамавугольнымі і гарызантальна выцягнутымі аконнымі праёмамі. Абразы: «Маці Божая Смаленская» (18ст.) , «Апосталы Пётр і Павел» (1-я палавіна 19 ст.) .

 ' Сементовский А.М. Витебск и уездные города Витебской губернии. Спб., 1864. С. 96.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.