Старадзевяткавічы. Параскева-Пятніцкая царква
2008.08 Фота Тарасевіча В.М.
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы

   На паўднёвы захад ад вёскі. Пабудавана ў 1819 г. з дрэва і цэглы. Адкрыта ў 1990 г.

   Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане зрубам з апсідным прырубам, умацаванымі цаглянымі пілонамі ў прасценках прамавугольных аконных праёмаў. Галоўны фасад вырашаны 4-калонным порцікам, у трохвугольны франтон якога ўрэзана драўляная 4-гранная званіца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай. Перад храмам пастаўлена 2-ярусная 8-гранная брама-званіца, накрытая шатровым дахам з макаўкай.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4