Дрысвяты. Петра-Паўлаўская царква
2007.07
Гістарычны агляд:
ДРЫСВЯТЫ. ЦАРКВА СВЯТЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА Помнік дойлідства рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудаваная ў 1908 г. на паўднёвай ускраіне в. Дрысвяты (Браслаўскі р-н). У плане мае традыцыйную падоўжаную па восі ўсход—захад чатырохчасткавую кампазіцыю: званіца, трапезная, пяцігаловы асноўны аб’ём, пяцігранная апсіда. Да званіцы прымыкае галоўны ўваход з калонкамі-бочкамі, на якія апіраюцда паўкруглыя аркі. У мастацкім афармленні фасадаў важную ролю адыгрываюць пластычныя элементы дэкору, пазычаныя са старажытна-рускага дойлідства. Ступеньчатая форма званіцы з паўкруглымі закамарамі, якімі завяршаецца верхні ярус, філёнгавыя пілястры асноўнага аб’ёму, актыўна прафіляваныя карнізы ствараюць цікавы дойлідскі вобраз. Каларыстычнае вырашэнне пабудовы заснаванае на выкарыстанні неатынкаванай цаглянай муроўкі, як натуральнай каларыстычнай насычанасці, якая кантрастуе з пабеленымі дэталямі дэкору. Царква дзейнічае. Г.А. Лаўрэцкі http://szlachta.io.ua/s210767/doylidstva_belarusi._chastka_3_gomel-kushlyany