Жодзіна. Петра-Паўлаўская царква
2009.10
Гістарычны агляд:

Побач з Міхайлаўскай царквой. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы.

Цэнтрычны крыжовы ў плане 2-павярховы будынак, накрыты паўвальмавымі дахамі і ўзняты на высокі бутавы цокальны паверх. На іх перакрыжаванні ўзведзены 4-гранны барабан, завершаны цыбулепадобнай галоўкай на цыліндрычнай шыі. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аб'яднанымі арачнымі прасламі. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём, да якога вядзе лесвічны каскад.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)