Косічы . Петра-Паўлаўская царква
2008.05
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў пач. 21 ст. з сілікатных блокаў пры прыходзе ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла.

   Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя пабудавана ў традыцыях драўлянага царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы 17 ст. Заснавана на рытмічным нарастанні 2-схільных дахаў арачнага ганка, кароткага прытвора, бакавых прыдзелаў і апсіды да 2-схільнага даху цэнтральнага аб'ёму, завершанага па цэнтры пазалочаным цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Бакавыя плоскасныя фасады прарэзана арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.