Празарокі. Петра-Паўлаўская царква
2005.07
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла

   На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1909 г. з цэглы ў маёнтку генерал-маёра П.П. Мухіна.'

   Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з рознавялікіх аб'ёмаў: 2-яруснай шатровай званіцы (васьмярык на чацверыку) над прытворам, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з бакавымі рызніцамі. У агульнай кампазіцыі дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі званіцы і цэнтральнага аб'ёму. Арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны кілепадобнымі броўкамі, контуры фасадаў акаймаваны вуглавымі лапаткамі і калонкамі, аркатурнымі фрызамі.

' РДГА, ф. 835, воп. 1, спр. 313, арк. 1.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4