Мінск. Помнік у гонар з'яўлення абраза Маці Божай Мінскай
2017.04 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Скульптары: Дзмітрый Аганаў, Ігар Засімовіч.

Каля аднаго з карпусоў Мінскай Духоўнай Акадэміі ў 2015 годзе з'явіўся памятны знак у гонар 500-годдзя з'яўлення Мінскай іконы Божай Маці.

Паводле падання, да напісання гэтай іконы прыклаў руку сам апостал Лука. На працягу многіх стагоддзяў Святы вобраз знаходзіўся ў Візантыі, а пасля хрышчэння Русі - у адной з кіеўскіх цэркваў. У ХV стагоддзі Кіеў быў разрабаваны татарамі, а цудатворны абраз кінуты ў Дняпро. Праз некаторы час ён апынуўся ў Мінску, праплыўшы чароўным чынам супраць плыні больш за 500 кіламетраў. 13 жніўня 1500 года старажытны вобраз быў знойдзены мінчанамі на беразе Свіслачы – як раз непадалёк ад месца, дзе цяпер усталяваная скульптура.

Па задуме яе аўтараў, празрысты абеліск імітуе воды ракі. На ім узвышаецца ладдзя ў выглядзе белага голуба, а ў ладдзі – абраз, які стаў прататыпам гарадскога герба Мінска і беражліва захоўваецца непадалёк, у кафедральным саборы Святога Духа.

Скульптура «Обретение иконы Божьей Матери» в Минске  [Электронный ресурс] // Planetabelarus.by. – Режим доступа: https://planetabelarus.by/sights/skulptura-obretenie-ikony-bozhey-materi-v-minske/. –
Дата доступа: 27.10.2019.