Азярцо. Праабражэнская царква
2017.08 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Перавезеная з Аршанскага раёну, Віцебская вобласьць

Першапачаткова царква, збудаваная ў 1704 годзе, стаяла ў вёсцы Барань на Віцебшчыне. У 1989-м яе перавезьлі ў музэй народнай архітэктуры і побыту ў Азярцо. Яна складае частку скансэну, які дэманструе адметнасьці драўлянага дойлідзтва ў Падняпроўі.

Усім аб’ёмам сьвятыня цягнецца ўверх — мае квадратны высокі зруб, з трох бакоў абкружаны галерэяй, з вузкім барабанам і невялікім купалам. Канструкцыя высокіх і вузкіх зрубаў узьнікла ў старажытныя часы, калі храм быў галоўным будынкам сельскага навакольля. Высокая сьвятыня была прататыпам гарадзкой абарончай вежы. Зь цягам часу простыя формы падобных храмаў замяніліся ўзьнёслымі абрысамі, адпаведнымі бізантыйскім канонам. Бараньскую царкву называюць унікальнай для Беларусі — гэта рэдкі помнік драўлянай архітэктуры, у якім арганічна скарыстаныя прыёмы абарончага і культавага дойлідзтва. Пасьля рэканструкцыі Бараньская царква стала музэем.

 Цуды Беларусі. Сем адметных драўляных цэркваў краіны [Электронны рэсурс] // Радыё Свабода – Рэжым доступу: https://www.svaboda.org/a/30287233.html. – Дата доступу : 24.11.2019.