Будча. Праабражэнская царква
2010.05 Фота Герасімені В.
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі на могілках. Пабудавана ў 1896 г. з дрэва на месцы старога храма.

Помнік народнага дойлідства. 5 зрубаў аб'яднаны ў цэнтрычную крыжовую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Асноўны кубападобны аб'ём завершаны 8-гранным барабанам з высокім шатром. Далучаныя да яго прырубы прытвора і апсіды накрыты 2-схільнымі дахамі. Тры ўваходы ў храм аформлены ганкамі з навісямі. Вертыкалізм храма падкрэслены шалёўкай сцен, дэкарыраваных разьбой на франтонах, фрызах, ліштвах стральчатых аконных праёмаў.

У малітоўную залу шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.