Ветка . Праабражэнская царква
2006.08 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

На вул Парыжскай Камуны. Пабудавана ў 1990-я гг. Кананічная 4-часткавая кампазіцыя праваслаўнага храма атрымала сучасную інтэрпрэтацыю: вертыкальную накіраванасць, геаметрычнасць. Цэнтральны кубападобны аб'ём завершаны магутным 4-гранным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Такімі ж купаламі завершаны 4-гранная вертыкальна выцягнутая вежа-званіца і апсіда. Плоскасныя фасады расчлянёны разнастайнымі вертыкальна цягнутымі арачнымі аконнымі праёмамі.

Папярэдні стараабрадніцкі храм з'яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства. Над аб’ёмам малітоўнай залы быў надбудаваны 3-ярусны барабан (два васьмерыкі на чацверыку), завершаны самкнутым сферычным купалам з залачонай макаўкай. Над прытворам узвышалася 2-ярусная 8-гранная званіца, верхні ярус якой адкрыты каркасны і завершаўся сферычным купалам з макаўкай.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.