Гарадзея. Праабражэнская царква
2010.08
Гістарычны агляд:

Размешчана ў 1 км на поўначы ад пасёлка, каля шашы Нясвіж — Мір. Пабудавана ў 1806(69) г.', абкладзена чырвонай цэглай у канцы 20 ст.

Твор народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане аб'ём пад высокім 2-схільным дахам з вальмамі над 2-граннай апсідай, завершанай цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны прытвор, завершаны 8-граннай шатровай званіцай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Побач з царквой пастаўлена мураваная 4-гранная шатровая званіца, адкрытая арачнымі прасветамі і завершаная макаўкай.

' Описание церквей и приходов Минской епархии. Новогрудский уезд. Мн., 1879. С. 32; РДГА, ф. 799, воп. 3, спр. 805, арк. 22.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4