Краснадворцы. Праабражэнская царква
2013.05 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1990-я гг. з цэглы на сродкі салігорскіх шахцёраў і мясцовых жыхароў на месцы драўлянага храма (зруйнаваны ў 1950-я гг.) .

   Архітэктура храма вырашана ў неарускім стылі ў выглядзе цэнтрычнага вежападобнага 8-граннага 2-яруснага аб'ёму. Верхні светлавы 8-гранны барабан завершаны гранёным шатром з цыбулепадобным купалам і залачоным крыжом. Грані аб'ёму завершаны паўкруглымі закамарамі, прарэзаны па восі сіметрыі трайнымі і адзінарнымі арачнымі вузкімі і высокімі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнамі над імі, фланкіраваны слаістымі лапаткамі. Нізкі прытвор пад бочкападобным дахам мае арачны перспектыўны ўваходны партал.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.