Любань  . Праабражэнская царква
2007.07
Гістарычны агляд:

На вул. Першамайскай. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы. Папярэдні храм адзначаны ў 1748 г. ў акце, па якім падстоліна чарнігаўская Раіна Горват завяшчала царкве частку маёмасці'.

   Вырашана па канону 4-часткавага «сінадальнага» храма, пашыранага ў 2-й палове 19 ст. Падоўжную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца, працяглы бабінец, кубападобная малітоўная зала з 8-гранным светлавым барабанам у завяршэнні, 5-гранная апсіда з макаўкай над вальмавым дахам. Тры ўваходы аформлены 2-слуповымі ганкамі-рундукамі. Плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах. Побач пастаўлена мураваная 8-гранная званіца пад усечаным шатровым дахам, завершаным макаўкай.

 ' Беларускі праваслаўны каляндар. 1997. Мн., 1996. С. 113; СДГиА. 1848. С. XLV.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.