Мсціслаў. Праабражэнская царква
2006.09
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга

   На вул. Энгельса, на могілках. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з дрэва.

   Помнік народнага дойлідства. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя будынка складаецца з прамавугольных зрубаў прытвора, бабінца, малітоўнай залы і апсіды. У сілуэце храма пануе надбудаваная над прытворам чацверыковая званіца пад пакатым шатровым дахам з вежачкай. Макаўкай завершаны 4-схільны дах асноўнага кубападобнага аб'ёму. Тры ўваходы вылучаны 4-слуповымі ганкамі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, цокальная частка вылучана вертыкальнай шалёўкай.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4