Светлагорск. Праабражэнская царква
2006.07 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга

  На вул. Авіяцыйнай. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы паводле праекта архітэктара Л.В. Макарэвіча. Вырашана цэнтрычным 4-гранным 5-купальным аб'ёмам, да якога далучаны нізкія прамавугольныя прыбудовы прытвора, прыдзелаў і апсіды, завершаныя над 2-схільнымі дахамі макаўкамі. Архітэктура фасадаў заснавана на вертыкальна цягнутых арачных закамарах і аконных праёмах. Цэнтральны ўваход аформлены кілепадобным казырком.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4