Смаргонь. Праабражэнская царква
2009.09 Фота Родзькінай Н.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга

   У цэнтры горада. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы. Вырашана цэнтрычным 4-гранным 5-купальным аб'ёмам, да якога далучаны прытвор, бакавыя прыдзелы, апсіда, у пазухах аб'ёмаў — 3 ярусныя (васьмярык на 2 чацверыках) вежы, завершаныя цыбулепадобнымі купаламі. Грані аб'ёму завершаны трохвугольнымі франтонамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны лапаткамі. Уваход вырашаны перспектыўным арачным парталам. Крыптавая царква ў гонар абраза Маці Божай «Спаручніца грэшных».

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4