Індзічы. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы
2008.11
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1997 г. з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, завершанай цубулепадобным купалам на гранёным барабане. Над фасадам надбудавана 2-ярусная 8-гранная шатровая званіца з макаўкай. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.