Дабрынёва. Раства-Багародзіцкая царква
2006.06
Гістарычны агляд:

На заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана да 1864 г. з дрэва. Помнік народнага дойлідства. Складаецца з прамавугольных у плане асноўнага аб'ёму і апсіды, накрытых пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў агульным гонтавым дахам. З боку да апсіды прыбудава-на рызніца. З заходняга боку да фасада прыбудавана 2-ярусная чацверыковая шатровая вежа-званіца. Сцены храма вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі, расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі.

   Зала храма перакрыта падшыўной столлю, папярочныя бэлькі якой адкрыты ў інтэр'ер. Кубападобнае памяшканне апсіды адкрыта ў залу шырокім арачным прасветам. Ніжні ярус званіцы служыць прытворам, над якім размешчаны хоры.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4