Поўбераг. Раства-Багародзіцкая царква
2007.08
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы

   На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1839 г. з цэглы і дрэва.

   Помнік народнага дойлідства. Прамавугольная ў плане, каркаснай канструкцыі: паміж мураванымі слупамі складзены драўляныя сцены. Над аб'ёмам — 2-схільны дах з цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры вільчыка. Галоўны фасад вылучаны трохвугольным франтонам, у цэнтры якога на 3 брусах умацаваны звон. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Абразы 2-й палавіны 18 ст. «Сашэсце Святога Духа».

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4