Прылукі. Раства-Багародзіцкая царква
2005.09
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1863 — 65 гг. з цэглы. У 1930-я гг. прыстасавана пад клуб. Адноўлена ў канцы 20 ст.

   Помнік архітэктуры позняга класіцызму з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам (першапачатковае пакрыццё не захавалася). Фасады па цэнтры вылучаны рызалітамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах і пілястрамі ў прасценках.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4