Стары Свержань. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы
2018.06 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

СТАРЫ СВЕРЖАНЬ. ЦАРКВА НАРАДЖЭННЯ БОЖАЙ МАЦІ Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў апошняй трэці XVIII ст. ў в. Стары Свержань (Стаўбцоўскі р-н). Прастакутны ў плане аб’ём з пяціграннай алтарнай прыбудовай з усходняга боку і двух’яруснай званіцай з заходняга. Завяршэнне званіцы не захавалася. Да алтарнага аб’ёму прымыкаюць две прыбудовы. Асноўны і алтарны зрубы падведзеныя пад агульны высокі дах, які плаўна агінае ўступы аб’ёмаў, навісае над бакавымі прыбудовамі. Сцены царквы гарызантальна ашаляваныя і ўмацаваныя вертыкальнымі сцяжкамі. Прастакутныя вокны размешчаныя ў верхняй частцы сцен. Інтэр’ер зальнага тыпу. Столь плоская. У аб’ёме ніжняга ярусу званіцы вылучаны бабінец з хорамі над уваходам. Царква дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння. У.В. Алісейчык http://szlachta.io.ua/s211284/doylidstva_belarusi._chastka_6_r-ya Новы мураваны храм пабудаваны на месцы драўлянага.