Сяргеевічы. Раства-Багародзіцкая царква
2004.08
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы

   На вул Новай. Пабудавана ў 1990-я гг. з цэглы і дрэва. Вырашана крыжовым у плане аб'ёмам з прыбудаванай праз трапезную 2-яруснай 4-граннай шатровай званіцай. Над сяродкрыжжам узведзены драўляны 4-гранны барабан, 4-схільны дах якога завершаны макаўкай. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі паёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4