Тарасава. Раства-Багародзіцкая царква
2007.07
Апісанне:

Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы

   На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 2001 г. з цэглы паводле праекта архітэктара Л.Шулаева і мастака В.Міцічкіна. Шматпланавую, прасторава развітую ярусную кампазіцыю фарміруюць цэнтральны 8-гранны светлавы барабан, завершаны цыбулепадобным купалам, ніжэйшыя аб'ёмы прыдзелаў, 3 прытвораў і апсіды. Архітэктурны рытм ствараюць 2-гранныя шчыты 2-схільных дахаў, чаргаванне арачных і прамавугольных аконных праёмаў.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4