Харомск. Раства-Багародзіцкая царква
2009.05
Апісанне:

Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы

   У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1995 г. з цэглы. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прамавугольныя ў плане аб'ёмы нізкага прытвора пад бочкавым пакрыццём, трапезнай, малітоўнай залы і апсіды. Маляўнічы сілуэт храма фарміруюць 5 цыбулепадобных купалоў на 4 гранных барабанах, узведзеныя над трапезнай, малітоўнай залай і апсідай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з арачнымі броўкамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4