Чэрыкаў . Раства-Багародзіцкая царква
2006.08
Апісанне:

Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы

   У цэнтры горада. Учынена ў 1992 г. ў мураваным будынку 19 ст.

   Прамавугольны ў плане аб'ём пад 2-схільным дахам, па цэнтры якога ўзвышаецца мансардны паверх, над якім надбудаваны драўляны 8-гранны шатровы барабан, завершаны цыбулепадобнай галоўкай, і меншыя вуглавыя макаўкамі на 4-гранных барабанах. Аналагічна завершаны тарцовы ўваходны фасад і алтарная частка. Працяглы франтальны фасад рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах з сандрыкамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4