Ятра. Раства-Багародзіцкая царква
2013.08 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:
Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ўчынена ў 1940-я гады ў драўляным будынку школы 1932 года. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, накрытым 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры 3 цыбулепадобнымі купаламі. Да франтальнага фасада далучаны 2-ярусны прытвор-званіца пад мансардавым пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 645. Першыя пісьмовыя згадкі пра царкву ў Ятрах адносяцца да 1761 года. У 1773 годзе на сродкі памешчыцы Кашыцавай была пабудавана новая драўляная царква ў выглядзе карабля. Згодна з апісаннем Мінскай епархіі 1864 года ў сяле ЯтразнаходзіласяСвята-Раства-Багародзіцкая, пятага класа драўляная царква, пабудаваная ў 1773 годзе памешчыцай Кашыцавай. Пры храме дзейнічала вучылішча для дзяцей. У апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі 1879 года - царква ў сяле Ятра Пачапаўскай воласці Навагрудскага ўезда драўляная, пабудаваная ў 1773 годзе, капітальна адрамантавана. Прамавугольны ў плане будынак, завершаны адным глухім купалам над гонтавым дахам. Інтэр’ер храма асвятляўся вокнамі, размешчанымі ў адзін рад, меў два ўваходы. Столь падшыта дошкамі, падтрымліваецца 6 драўлянымі слупамі, сцены пафарбаваныя алейнай фарбай, падлога зроблена з дошак. Іканастас быў пафарбаваны ў белы колер з пазалочанымі карнізамі, рамамі і разьбою, складаўся з 8 абразоў, размешчаных ў 1 рад. На звоніцы, размешчанай асобна, было пяць званоў. У склад прыходу ўваходзілі вёскі Ятра, Кабыльнікі, Заполле, Концавічы, Ціхінка, Мілеўцы, Ганчары, Лабачы. Настаяцелем храма да 1893 года быў святар Адам Неслухоўскі, рукапаложаны ў 1875 годзе. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства, працавала штатнае народнае вучылішча. У Памятных кніжках Мінскай губерніі захавалася прозвішча яшчэ аднаго святара Свята-Раства-Багародзіцкай царквы вёскі Ятра: Мікалай Балландовіч (1894-1914) (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Мінскай губерніі). У 1929-1939 гадах настаяцелем храма быў святар Кіпрыян Клімуц (далучаны да ліку мясцовашанаваных святых у 2011 годзе на пасяджэнні святога Сінода Беларускай праваслаўнай царквы), асуджаны за веру Хрыстову савецкай уладай, які прыняў пакутніцкую смерць у папраўча-працоўным лагеры ў 1942 годзе. У гады Другой сусветнай вайны мясцовыя партызаны ўзарвалі храм. 4 жніўня 2011 г. у Свята - Міхайлаўскім кафедральным саборы г. Ліда прайшлі царкоўныя ўрачыстасці, прысвечаныя кананізацыі свяшчэннамучаніка Кіпрыяна Клімуца. На Боскай літургіі з чынам кананізацыі, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прысутнічаў увесь епіскапат Беларускай Праваслаўнай Царквы. За набажэнствам маліліся ўсе сьвятары Лідскага благачыння Навагрудскай епархіі. 9 верасня 2011 года ў храме ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы вёскі Ятра адбылося святкаванне дня памяці Свяшчэннамучаніка Кіпрыяна прасвітара Ятранскага. Богаслужэнне ўзначаліў высокапраасвяшчэннейшы архіепіскап Гурый. Свяшчэннамучанік Кіпрыян прасвітар Ятранскі быў настаяцелем храма ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Ятра Навагрудскага раёна. Ён вёў актыўную місіянерскую працу сярод вернікаў, арганізаваў у 1934 годзе праваслаўнае народнае брацтва, карыстаўся вялікім аўтарытэтам. А калі ў 1939 годзе войскі Чырвонай Арміі занялі Гродзеншчыну, па даносе партыйнай ячэйкі святар Кіпрыян быў арыштаваны 10 кастрычніка 1939 года органамі НКУС БССР «за правядзенне антысавецкай агітацыі». 4 верасня 1940 годаіерэй Кіпрыян Клімуц «як сацыяльна небяспечны элемент» быў асуджаны на 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Пакаранне ён адбываў у Каргопалі Архангельскай вобласці, у лагеры, пабудаваным на месцы скасаванага Свята-Успенскага жаночага манастыра. Там у нечалавечых умовах, дзе ад голаду, холаду, фізічнага і маральнага знясілення зняволеныя гінулі тысячамі, 9 верасня 1942 пакутнік за веру скончыў свае зямныя дні.Амаль праз 50 гадоў, 29 верасня 1989 года, органы дзяржаўнай улады прызналі прысуд 1939 года незаконным, і іерэй Кіпрыян Клімуц быў рэабілітаваны. Свяшчэннамучанік Кіпрыян - першы кананізаваны святы Навагрудскай епархіі за апошнія 500 гадоў - з часу праслаўлення святога прападобнага Елісея Лаўрышаўскага. МОЛИТВА О, священномучениче христов Киприане, добрый пастырю и молитвенниче земли нашея! В годину гонения безбожнаго яви тя Господь пастыря вернаго, душу свою за чад божиих положивша. И ныне призри на ны и услыши моления наша, огради и сохрани святыми твоими мо¬литвами веси, грады отечества нашего от всякия беды, скорби и напасти. Умоли Господа и Спаса даровати мир церк¬ви нашей, вастем предержащим страх божий и всем православным христианам прощение согрешений их вольных и невольных.Да сла¬вится тебе ради в отечестве нашем великолепое имя Пресвятыя Троицы, Отца и Сына и Святаго духа, ныне и присно и во веки веков. Аминь. Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 645. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202-213. Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879. Памятныя кніжкі Мінскай губерніі на 1889, 1891, 1893, 1895, 1898, 1902, 1905, 1907, 1908, 1910, 1912, 1913, 1915 гады. Святыя зямлі Беларускай. Жыццеапісанні.Уклад. Л.Я. Кулажанка, Т.А. Матрунчык — Мінск. Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора. 2012. — 184 с.: іл. Пад час Другой сусветнай вайны настаяцелем храма быў святар Барыс Канстанцінавіч Кірык. «Святар Барыс Канстанцінавіч Кірык, які служыў у вёсцы Ятра Карэліцкага раёна Баранавіцкай вобласці, адначасова з духоўнай адукацыяй, меў і медыцынскую - быў фельчарам. Айцец Барыс пад падлогай сваёй царкоўнай хаты выкапаў велізарны склеп, дзе абсталяваў шпіталь для партызан на дзесяць ложкаў. Родны брат Барыса Кірыка Павал Кірык быў сакратаром япіскапа Афанасія Мартаса ў городзе Навагрудку. Барыс Канстанцінавіч Кірык выпісваў рацэпты, Павал Канстанцінавіч Кірык атрымліваў па іх лекі ў гарадской навагрудскай аптэцы ў знаёмай фармацэўткі Сасіноўскай, якая з'яўлялася дачкой святара. Штотыдзень Барыс Канстанцінавіч Кірык прыязджаў да брата за лекамі. Для ўтрымання падпольнага шпіталя патрабаваліся не толькі медыкаменты, але і добраахвотныя памагатыя, якія набіраліся з прыхаджан. Гэта патрабавала ад жыхароў сяла Ятра прытрымлівання правілаў канспірацыі, а ад святара - таленту арганізатара і вялікага даверу да прыхаджан. Аднаго даноса было б дастаткова для знішчэння жыхароў усёй вёскі. Вышэйпаказанае сведчыць аб тым, што святары, якія дапамагалі антыфашысцкаму руху, мелі сваю агентурную сетку, аб якой практычна невядома беларускім даследчыкам». «Загінуў і святар Барыс Канстанцінавіч Кірык. Яго выдаў нейкі чалавек, які лячыўся ў падпольным шпіталі, які затым перайшоў упаліцыю і данёс на айца Барыса. Кірык загінуў, не выдаўшы брата і Сасіноўскай». С.В.Силова, Православная церковь в Белоруссиив годы Великой Отечественной войны(1941–1945 гг.), Монография, Гродно 2003, стр. 72, 77. (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)