Салігорск. Раства-Багародзіцкі кафедральны сабор
2013.05 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы

   На вул. Цэнтральнай. Пабудавана ў 2000 г. з цэглы. У аснове яруснай кампазіцыі храма цэнтральны арачны аб'ём, завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад сферычным купалам. З франтальнага боку далучаны такой жа формы прытвор, з тыльнага — апсіда з бакавымі рызніцамі, па баках — паўкруглыя прыдзелы пад сферычнымі пакрыццямі, завершанымі ліхтарыкамі. Фасады прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4