Дварэц. Свята-Духаўская царква
2013.03 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Храм быў перавезены з вёскі Цялуша Бабруйскага раёну ў 1923 годзе.

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 2-й палове 19 ст. з дрэва, перавезена ў 1920-я гг. з в. Цялуша.

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжана-восевая прасторавая кампазіцыя сфарміравана прамавугольнымі ў плане прытворам, бабінцам, малітоўнай залай і апсідай. У сілуэце храма пануюць надбудаваная над прытворам 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай і высокі 8-гранны светлавы барабан, накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Вальмавы дах над апсідай завершаны макаўкамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, цокальная і фрызавая часткі фасадаў ашаляваны вертыкальна. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаны 4-слуповымі ганкамі.

Унутры малітоўная зала перакрыта 8-гранны шатром на ветразях. Абразы “Велікамучаніца Параскева Пятніца” (17 ст.), “Сабор архангела Міхаіла” (сярэдзіна 19 ст., мастак Волкаў).

 

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. – стар. 142.