Самахвалавічы. Свята-Духаўская царква
2005.09
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Святога Духа

   У цэнтры пасёлка. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы. Вырашана крыжовым у плане аб'ёмам, які фарміруюць прамавугольная ў плане малітоўная зала, бакавыя прыдзелы, 5-гранная апсіда, трапезная з плоскай 2-яруснай званіцай-сценкай. Аб'ёмная пластычнасць храма дасягаецца спалучэннем разнастайных па форме дахаў: 2-схільнага над малітоўнай залай, трапецападобнага «церамнога» над прыдзеламі, гранёнага пад апсідай. Над алтарнай часткай і прыдзеламі ўзведзены макаўкі. Фасады расчлянёны арачнымі і прамавугольнымі аконнымі і дзвярнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4