Арэхаўск. Свята-Троіцкая царква
2010.08
Гістарычны агляд:

У цэнтры пасёлка, у невялікім скверы. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва на месцы храма, які паводле падання, у 1812 г. наведваў М. Кутузаў і садзейнічаў яго абнаўленню. Рэстаўрыравана ў 1990-х гг.

На чарцяжы з архіўнага фонду князёў Любамірскіх (мяжа 18-19 ст.) адзначаецца: «Церковь с колокольнею во имя Марии Египетской, имеющаяся строить в деревни Орехах длиною с колокольнею восим сажени, шириною - четыре сажени, вышиною девять саженей». Будаўніцтва царквы благаславіў беларускі епіскап Анастасій Братаноўскі. У 1832 г. апісанне храма даў рэвізор протаіерэй Звераў: «Бабиновицкого уезда Троицкая, что в селе Орехах, церковь деревянная, холодная с таковою же колокольнею, весьма ветхая, священнослужение в ней запрещено, кроме отправлений молитвословий, иконостас ветх, иконы полинялые, утварь бедная... Вместо сей ветхой церкви в 1831 году по Высочайшему повелению строится новая, деревянная церковь владельцем князем Любомирским, которая уже и обстроина вчерне». У прыходна-расходнай кнізе 1830-31 гг. адзначана: «72 цесляры працавалі на сямі фальварках уладання. У Арахах яны царкву напалову склалі». Доўгае будаўніцтва (8 гадоў) невялікага храма абумоўлівалася цяжкім эканамічным станам на той час. Аб завяршэнні будаўніцтва дакладаецца ў лісце ад 31.3.1838г. Барысценаўскай эканоміі земскаму спраўніку Бабінавіцкага павета: «В селе Орехах построенная вновь на каменном фундаменте Троицкая деревянная церковь, в коей учрежден приличный с живописью новый иконостас, будет приведена со стороны Экономии его сиятельства к совершенному окончанию сего текущего лета с доставлением в оную нужных церковных книг так, чтобы она могла быть по предоставлению Духовного Начальства освящена в то время».

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Уаснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі кубападобны аб'ём, накрыты паўсферычным купалам на нізкім шырокім цыліндрычным барабане. Па восі ўсход-заход вузкі прытвор пад 2-схільным дахам і паўкруглая апсіда са сферычным пакрыццём. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны паўкруглымі вокнамі-люкарнамі.

Малітоўная зала расчлянёна 4 падпружнымі аркамі. Барабан над залай вылучаны масіўным карнізам і нізкім атыкам, апсіда перакрыта конхай і вылучана аркай на 2 іанічных калонах. У інтэр'еры 1-ярусны драўляны іканастас. Сцены ўнутры атынкаваны і імітаваны пад мураваныя. Над уваходам на каваных кранштэйнах размешчаны драўляныя хоры з бакавымі вітымі сходамі.

Перад храмам асобна пастаўлена драўляная званіца, якая складае з царквой адзіны ансамбль. 2-ярусная 4-гранная пабудова накрыта гранёным шатром, акаймаваным унізе франтончыкамі.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.