Белая Царква. Свята-Троіцкая царква
2011.08 Фота: Друпаў А.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Святой Троіцы

На ўсходняй ускраіне вёскі, на беразе возера Белае. У пачатку 16 ст. на гэтым месцы Багдан Сапега заснаваў базыльянскі манастыр і ў 1599 г. пабудаваў Троіцкую царкву. Адноўлена ў 17 ст. Разбурана ў 1830-я гг. Знаходзіцца ў напаўзруйнаваным стане.

Помнік архітэктуры барока. Зальны 1-вежавы храм з вялікай паўкруглай апсідай (не захавалася). 3-ярусная чацверыковая званіца завершана плоскім купалам з 4 люкарнамі. Плоскасныя фасады (таўшчыня сцен 1,7 м) расчлянёны пілястрамі, прафіляванымі карнізамі. У 2-метроваў тоўшчы сцен званіцы ўнутраная лесвіца. Уваход вырашаны перспектыўнай аркай. Бакавыя фасады і ярусы званіцы маюць вузкія і высокія арачныя аконныя праёмы. Малітоўная зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.