Глушкавічы. Свята-Троіцкая царква
2013.05 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:
Вядома, што ў 1754 г. ў в. Гушкевічы існаваў Свята-Троіцкі храм. Да канца XVIII ст. глушкевіцкі храм, верагодна, згарэў ці разбурыўся ад старасці. Новы храм у Глушкевічах быў пабудаваны драўляны на каменным падмурку ў 1800 г. У 1806 г. глушкевіцкі прыход перайшоў з уніі ў Праваслаўе. У 1867 г., г.зн. па хуткім часе пасля рамонту, царква згарэла. Званіца ад пажару не пацярпела. Да 1871 г. пачалася пабудова новага храма на месцы згарэлага. Храм будаваўся стараннямі вернікаў і да 1873 г. яго ўжо пабудавалі. Па сведчанні мясцовых жыхароў, у 1938 г. савецкія ўлады канфіскоўвалі царкоўныя каштоўнасці і ў глушкевіцкім храме. У гэты ж час храм выкарыстоўваўся не па прызначэнні. Першапачаткова ў ім была ўладкована стайня, а затым склад для сельгасмашын. 27 снежня 1942 г. нямецкія захопнікі спалілі 290 жыхароў в.Глушкевічы, а затым спалілі ўсю вёску з храмам. 24 снежня 1944 г. была складзена тыпавая дамова з Лельчыцкім райвыканкамам на перадачу “будынка малітоўнага дома і культавай маёмасці дваццатцы глушкевіцкай абшчыны, для малітоўных мэт”. Абшчына была зарэгістравана ў 1945 г. У 1961 г. прыход быў зачынены. У 1988 г. абшчына зноў была зарэгістравана. Пачалося будаўніцтва новага храма, які быў асвечаны архірэйскім чынам у 1995 г. Набажэнствы здзяйсняюцца рэгулярна. Інфармацыя з сайту Тураўскай епархіі (http://www.turov.by/eparhia/temples/44)