Дабраслаўка . Свята-Троіцкая царква
2005.07
Гістарычны агляд:
ДАБРАСЛАЎК. ЦАРКВА СВЯТОЙ ТРОЙЦЫ Помнік драўлянага дойлідства XVIII ст. Пабудаваная ў 1758 г. у в. Дабраслаўка (Пінскі р-н). Асноўнае памяшканне і вузкі бабінец аб’яднаныя ў адным прастакутным зрубе пад двухсхільным (раней трохсхільным) дахам, пяцігранная алтарная апсіда мае самастойны шматсхільны дах. У сярэдзіне XIX ст. з захаду да царквы прыбудаваная трох’ярусная чацверыковая званіца. У цэнтры даху пастаўлены васьмерыковы барабан з шатром. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Вокны прастакутныя. Інтэр’ер зальны з плоскай столлю. Над бабінцам — хоры. Царква дзейнічае. Ю.А. Якімовіч http://szlachta.io.ua/s210767/doylidstva_belarusi._chastka_3_gomel-kushlyany