Ельск. Свята-Троіцкая царква
2005.11
Гістарычны агляд:
ЕЛЬСК. ЦАРКВА СВЯТОЙ ТРОЙЦЫ Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1769—80 гг. у г. Ельск (вул. Ленінская, 3). Мае рысы стылю класіцызму. У 1870—71 гг. да бабінцу прыбудаваная званіца (васьмярык на двух чацверыках), завершаная высокім шатром. пяцізрубны крыжова-купальны храм. Цэнтральны васьмігранны зруб (даўжыня 23 м, шырыня 14 м, вышыня 11,8 м) завершаны масіўным светлавым васьмерыком з купальным пакрыццём. Прастакутны бабінец, гранёныя алтарныя і бакавыя зрубы накрытыя пакатымі двухсхільнымі дахамі з вальмамі на тарцах. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і прарэзаныя вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі. У інтэр’еры дамінуе цэнтральнае двухсветлавое памяшканне. Над бабінцамі хоры. У 1939—41 гг. царква была зачыненая, зараз дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння. http://szlachta.io.ua/s210767/doylidstva_belarusi._chastka_3_gomel-kushlyany