Загор'е-Сенненскае. Свята-Троіцкая царква
2007.08
Гістарычны агляд:

На паўночнай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1999 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1877 г.

   Аб'ёмна -прасторавую кампазіцыю фарміруюць прамавугольная ў плане прытвор-званіца, кароткая трапезная, малітоўная зала, гранёная апсіда. У сілуэце дамінуюць шацёр 4-граннай званіцы з макаўкай і 8-гранны барабан з купалам над вальмавым дахам малітоўнай залы. Перад храмам пастаўлена цагляная 3-арачная брама.

   Папярэдні храм з'яўляўся творам народнага дойлідства. Падоўжна-восевую кампазіцыю фарміравалі квадратная ў плане малітоўная зала, прамавугольная ў плане апсіда з бакавымі рызніцамі, невялікі прытвор, над якім узвышалася 1-ярусная шатровая званіца. Дах асноўнага аб'ёму завяршала цыбулепадобная галоўка на гранёным барабане. Уваход афармляў 2-слуповы мураваны ганак.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.