Зэльва. Свята-Троіцкая царква
2007.06
Гістарычны агляд:
Зэльвенская Троіцкая царква, помнік архітэктуры з элементамі архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудавана ў 19 стагоддзі з цэглы (на фундаменце драўлянай царквы 1443 года) у г. п. Зэльва (Зэльвенскі раён). Царква аднанефавая, з прамавугольным у плане асноўным аб’ёмам, квадратнай званіцай і паўкруглай апсідай. Дах двухсхільны. Пад ім па перыметры праходзіць карніз. Аконныя праёмы прамавугольныя. Званіца невысокая, двух’ярусная, з паўцыркульнымі вокнамі і шатровым дахам, над якім узвышаецца невялікі купал на круглым барабане. Унутраная планіроўка амаль поўнасцю зменена. Над уваходам размешчаны хоры з драўлянай агароджай, упрыгожанай разным геаметрычным арнаментам. Алтарная частка вылучана 2 выступамі-пілонамі ў форме порцікаў на 3 калонах. Столь плоская, падшыўная. Царква дзейніцае. (“Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік”, Мінск 1993, стар. 224). (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)