Казішча. Свята-Троіцкая царква
2010.04 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, да якога далучаюцца 5-гранная апсіда Над 4-схільным дахам храма ўзведзены 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам. Вертыкальнай дамінантай кампазіцыі з'яўляецца чацверыкавая шатровая званіца з макаўкай над прытворам. Галоўны ўваход аформлены 4-слуповым ганкам з трохвугольным франтонам. Вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная і фрызавая часткі, гарызантальна ашаляваныя плоскасці сцен прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.