Круглае. Свята-Троіцкая царква
2006.09
Гістарычны агляд:

У цэнтры горада. Пабудавана ў пачатку 21 ст.

   Вырашана па канону 4-часткавага храма падоўжна-восевай кампазіцыі: 3-ярусная 4-гранная прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная зала, 5-гранная апсіда. Пакаты шатровы дах малітоўнай залы завершаны магутным 8-гранным светлавым барабанам, накрытым сплошчаным сферычным купалам з цыбулепадобнай лускаватай галоўкай; шацёр званіцы завершаны макаўкай. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. Тры ўваходы кілепадобнымі казыркамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.