Крупец. Свята-Троіцкая царква
2010.02 Фота: Друпаў А.
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з дрэва.

   Крыжовую ў плане падоўжна-восевую кампазіцыю будынка фарміруюць прытвор, бабінец, кубічны аб'ём малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце будынка 2 вертыкальныя дамінанты: надбудаваныя над прытворам шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) і 8-гранны шатровы светлавы барабан, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны аконнымі праёмамі ў ліштвах, 3 уваходы аформлены слуповымі ганкамі. Цокальная частка ашалявана вертыкальна.

   У інтэр'еры пануе прастора малітоўнай залы, у якую адкрываецца светлавы барабан, абапёрты праз скляпеністую ветрвзевую канструкцыю на сцены. У аздабленні інтэр'ера выкарыстана алейная размалёўка на евангельскія сюжэты.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.