Маркава. Свята-Троіцкая царква
2006.06
Гістарычны агляд:

На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1860 г. з бутавага каменю і цэглы.

   Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прамавугольны ў плане аб'ём з 3-яруснай званіцай (васьмярык на 2 чацверыках). Над шатром званіцы і пасярэдзіне 2-схільнага пакрыцця асноўнага аб'ёму цыбулепадобныя галоўкі на 8-гранных барабанах. Акрамя галоўнага ўвахода створаны бакавы на паўночным фасадзе. На фоне бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору — руставаныя вуглавыя лапаткі, аркатурны фрыз, карніз, ліштвы адзінарных і здвоеных арачных аконных праёмаў і люкарнаў. У інтэр'еры алтарная частка аддзелена драўляным 3-гранным іканастасам.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.