Морына. Свята-Троіцкая царква
2007.08
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1865 г. з дрэва. Адкрыта пасля рэстаўрацыі ў 1988 — 90 гг.

   Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю мадэрн. Вырашана 2-ярусным аб'ёмам — кубападобны асноўны пераходзіць у 8-гранны, накрыты пакатым шатровым бляшаным дахам з 8-гранным барабанам і макаўкай у завяршэнні. Па падоўжнай восі дабудаваны прамавугольны прытвор з 1-яруснай пад 2-схільным дахам званіцай і апсіда. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны брусамі-сцяжкамі і адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчатых ліштвах.

   Апсіда вылучана 1-ярусным на 8 абразоў драўляным белым іканастасам з пазалотай. Меўся мясцовашанаваны абраз «Маці Божая».

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4