Мінск. Свята-Троіцкая царква
2007.08 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

На вул Каліноўскага, каля Усходніх могілак. Пабудавана ў пачатку 21 ст. з дрэва.

   Вырашана ў формах драўлянага царкоўнага дойлідства Рускай Поўначы 17 ст. У аснове кампазіцыі цэнтральны кубападобны зруб, завершаны 8-гранным светлавым барабанам, накрытым высокім шатром з залачонай цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны бабінец. Над якім узведзены 2 ярусная 4-слуповая званічка пад спічасным 8-гранным шатром з макаўкай. Пакрыццё шатроў нагадвае рыбную луску ці лемехі шатровых храмаў Рускай Поўначы. Цыбулепадобнай галоўкай завершаны 2-схільны дах над алтарнай часткай, да якой далучана прамавугольная апсіда з бочкавым пакрыццём. Прамавугольны прытвор і прыдзелы накрыты 2-яруснымі каскадамі бочкавых перакрыццяў. Архітэктурна-эстэтычны эфект узбагачаецца адкрытай канструкцыяй драўлянага зруба «з астаткам».

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Апісанне:

Драўляная царква ў гонар Святой Троіцы, узведзеная ў 2006 годзе побач з храмам-помнікам у гонар Усіх Святых і нявінна забітых у Айчыне нашай, які зараз будуецца.