Таль. Свята-Троіцкая царква
2006.07
Апісанне:

Царква ў гонар Святой Троіцы

   У цэнтры вёскі. Размешчана ў канцы 20 ст. ў былым адміністрацыйным мураваным будынку. Вырашана папярочным прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-східьным дахам, завершаным па цэнтры драўляным 2-ярусным (васьмярык на чацверыку) шатровым барабанам з макаўкай. Па цэнтры франтальнага фасада далучаны прамавугольны прытвор пад 2-схільным дахам, з тарцовага боку — прыдзел. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, цэнтральны ўваход вырашаны ганкам пад цыбулепадобным пакрыццём.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4